Добавить новость
Апрель 2014
Май 2014
Июнь 2014
Июль 2014
Август 2014
Сентябрь 2014
Октябрь 2014
Ноябрь 2014
Декабрь 2014
Январь 2015
Февраль 2015 Март 2015
Апрель 2015
Май 2015
Июнь 2015
Июль 2015
Август 2015
Сентябрь 2015
Октябрь 2015 Ноябрь 2015
Декабрь 2015
Январь 2016
Февраль 2016
Март 2016
Апрель 2016
Май 2016
Июнь 2016
Июль 2016 Август 2016
Сентябрь 2016
Октябрь 2016
Ноябрь 2016
Декабрь 2016
Январь 2017
Февраль 2017
Март 2017
Апрель 2017
Май 2017
Июнь 2017 Июль 2017 Август 2017
Сентябрь 2017
Октябрь 2017
Ноябрь 2017
Декабрь 2017
Январь 2018
Февраль 2018
Март 2018
Апрель 2018
Май 2018
Июнь 2018
Июль 2018
Август 2018 Сентябрь 2018 Октябрь 2018
Ноябрь 2018
Декабрь 2018 Январь 2019 Февраль 2019 Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022 Май 2022 Июнь 2022 Июль 2022 Август 2022 Сентябрь 2022 Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023 Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023 Январь 2024 Февраль 2024 Март 2024 Апрель 2024 Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024 Август 2024 Сентябрь 2024 Октябрь 2024 Ноябрь 2024 Декабрь 2024 Январь 2025 Февраль 2025 Март 2025 Апрель 2025 Май 2025 Июнь 2025 Июль 2025 Август 2025 Сентябрь 2025 Октябрь 2025 Ноябрь 2025 Декабрь 2025 Январь 2026 Февраль 2026 Март 2026 Апрель 2026 Май 2026 Июнь 2026 Июль 2026 Август 2026 Сентябрь 2026
1 2 3 4 5 6 7 8 9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Поиск города

Ничего не найдено

МУЗЕЙ-2: Як «Беларуская хатка» пераехала з былой Захар’еўскай на цяперашнюю Рабкораўскую

0 13

Працяг. Пачатак тут

 

06.08.2021

Пішучы пра музей Максіма Багдановіча, нельга не згадаць пра філію – “Беларускую хатку”. Адчынялі яе ўлетку 1991 года. Так склалася, што адкрыццё стала генеральнай рэпетыцыяй перад прэзентацыяй экспазіцыі ў цэнтральным будынку музея ў Траецкім прадмесці.

Цікавая гісторыя “Беларускай хаткі”. Дом стаяў непадалёк ад чыгункі. Крытая бляхай драўляная будыніна з двума ганкамі на дзве паловы, моцны зруб смалістых сцен плошчай каля 100 квадратных метраў. Падчас Першая сусветнай вайны яе здымаў разам з дзвюма сёстрамі Самуіл Плаўнік, які пісаў і дзейнічаў у беларускім нацыянальным руху пад псеўданімам Змітрок Бядуля.

Максім Багдановіч

У 1916 годзе Максім Багдановіч прыехаў з Яраслаўля на радзіму ў Менск пасля сканчэння юрыдычнага ліцэя. Змітрок Бядуля прапанаваў яму пасяліцца ў вольным пакойчыку. Максім пагадзіўся. Так у адной хаце жылі разам шэсць месяцаў маладыя, самыя таленавітыя на той час беларускія пісьменнікі – эмацыйны містык і ўдалы апавядальнік Змітрок Бядуля і мадэрновы паэт еўрапейскага кшталту, асветнік Максім Багдановіч.

 

Выхаваныя ў розных культурных асяродках, атрымаўшы розны ўзровень адукацыі, яны былі злучаныя адной ідэяй – Адраджэння Беларусі. Абодва надзвычай шмат для гэтага зрабілі. Абодва сталі класікамі літаратуры. Гэтае сяброўства Бядуля згадваў як найвялікшую падзею ў сваім жыцці. Незвычайнае тое суседства і для Максіма Багдановіча.

Тут ён мог пастаянна чуць ад Змітрака і ягоных сёстраў жывую беларускую мову, якой тыя валодалі дасканала. Важнай для беларусаў гэтая хата стала яшчэ і з той нагоды, што менавіта тут Максім Багдановіч напісаў культавы верш “Пагоня”. Пакладзены на музыку, ён стаў адным з беларускіх гімнаў.

У халодныя і галодныя месяцы, калі прыфрантавы Менск быў перапоўнены ўцекачамі, параненымі і хворымі жаўнерамі, Багдановіч жыў на мяжы жабрацтва. Увага і клопат Рэні і Гені не маглі замяніць догляд, які слабы здароўем Максім меў у бацькоўскай сям’і. Ягоная надзвычайная сціпласць прывяла да скрушных вынікаў. Максім захварэў на сухоты, пастаянна тэмпературыў, горлам ішла кроў. Менавіта адсюль Багдановіч быў ледзь не пад прымусам адпраўлены менскай інтэлігенцыяй у Ялту на лячэнне, дзе неўзабаве і памёр.

У першай палове 1980-х пытанне пра захаванне дома і ягоную мемарыялізацыю паставіў адзін мастацтвазнаўца, коратка напісаўшы пра яе гісторыю ў “Вячэрнім Мінску”. Гэта супала з часам стварэння музея. Дому пашанцавала. Яго захавалі і перадалі на баланс музея. Адно – перанеслі з месца, дзе ён стаяў на вуліцы Талстога і дзе пабудавалі шматпавярховік, метраў на дзвесце ў дворык інтэрната Інстытута культуры на вуліцу Рабкораўскую.

Дамок стаў бачны з Маскоўскай. Ён стаяў голы і неабгароджаны. Камунікацыі падвялі з інтэрнату, і ў гэтым была праблема, з якой мы сутыкнуліся пазней. Леанід Хадкевіч, былы дырэктар музея, дамовіўся, каб яму аддалі стаўку вартаўніка; ён начаваў у хаце, ахоўваў. Я не пераняў гэтую падпрацоўку, у хаце не было чаго красці. Неўзабаве паставілі ў доме аўтаномную сігналізацыю з магутным равуном. І пытанне аховы было вырашанае. Дом у экспазіцыйным плане назвалі “Беларускай хаткай”. Так ён і фігураваў далей як філія Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Праўдзівая ж “Беларуская хатка” знаходзілася на Захар’еўскай вуліцы наўскасяк ад Чырвонага касцёла. Там збіралася і дзеяла тагачасная менская беларуская грамада: Зоська Верас, Ядвігін Ш., Лявон Заяц, Альберт Паўловіч, верагодна, і Раман Скірмунт. Праводзіў там свой вольны ад працы час і Максім Багдановіч.

 

09.08.2021

Нічога не засталося з былога інтэр’ера хаты з таго часу, як у ёй дружна жылі Змітрок Бядуля з сёстрамі Рэняй і Геняй ды Максімам. Таму, думаючы пра музей, усё даводзілася ўяўляць і аднаўляць. З успамінаў Змітрака – пакой Максіма Багдановіча. Шырокія пафарбаваныя масніцы, белыя сцены і зацемненыя вокны: ноч на двары, запаленая лямпа-газніца, аскетычны жалезны ложак, у куце – куфэрак для рэчаў, саматканы ходнік, некалькі кніжак, гімназічны шынель на кручку, тумбачка з лекамі… Вось і ўся мэбля. Але, калі мы расставілі і выклалі рэчы, кнігі, жалезны ложак, мяне ахапіла пачуццё, што Максім толькі пакінуў гэта ўсё і з’ехаў у Ялту.

 

Рэчы ў пакоі «Беларускай хаткі». Фота: Vetliva

 

Некаторыя рэчы для пакою – посуд, медную ступку і каменны песцік для размалвання пігулак, ложак – нашыя дзяўчаты здабылі ў старых менскіх дамах. Некалькі такіх на вуліцы каля Юбілейнай плошчы цудам захаваліся дасюль.

Мы хадзілі туды ў 1990-х з Верай і Таццянай Шубінай. Ускараскаліся па драўлянай лесвіцы на пагорак і апынуліся на старасвецкай вуліцы: на доле брук, вішні за плотам і брэх сабак. Побач будаваўся шматпавярховік, за спінаю засталася гаргара тэатра музкамедыі.

А тут мы акунуліся ў атмасферу местачковасці. На двары, куды зайшлі, пад вадасцёкам стаяла дзіўнай формы ацынкаваная балея. “Такіх ужо даўно не робяць”, – сказала Вера. Яна і Таццяна павіталіся з гаспадыняй, мы зайшлі ў дом – стары, яшчэ дарэвалюцыйны. Буфет, венскія крэслы, посуд – патрапілі ў атмасферу пачатку ХХ стагоддзя. Дзіўнае адчуванне ахапіла мяне. Ні змена ўлады, ні вайна і паваенны час, здаецца, сюды не дапялі. Тут было ўсё так, як у часы Максіма Багдановіча. Выкупілі ў гаспадыні нейкую драбязу, здаецца, тую ступку з песцікам, якая неўзабаве стала на тумбачку ў мемарыяльным пакоі Максіма ў “Беларускай Хатцы”, а таксама ручную машынку для выціскання бялізны з англійскім лейблам, і вярнуліся задаволеныя ў музей.

 

15.08.2021

Адзін з вялікіх пакояў у “Беларускай хатцы” пакінулі пад музейную экспазіцыю і батлейку. Інфармацыю пра “Хатку”, пра жыццё Максіма Багдановіча Эдуард Агуновіч прапанаваў размясціць у складнях, зробленых у форме аканіцаў. Складні мусілі быць размешчаныя на сценах. Сам жа пакой уяўляў вялікую залу з драўлянымі лавамі і сцэнаю, на якой стаяла батлейка. Драўляная, збітая з дошак скрыня з двума ўзроўнямі і каляднай зоркай наверсе. Копія старой батлейкі, якая захоўвалася ў пецярбургскім этнаграфічным музеі і была прывезеная туды напачатку ХХ стагоддзя.

Зрабіць батлеечны тэатр у “Хатцы” – вельмі ўдалая ідэя. Адна экскурсія без інтэрактыву была б занадта сумнай для наведвальнікаў, асноўная частка якіх – школьнікі.

Першым батлеечнікам стаў мой стары сябра Сяржук Вітушка. Мы яшчэ не адчынілі экспазіцыю, а Сяржук на народных вулічных святах паказваў традыцыйную народную п’есу. Адзін з паказаў быў каля Белай дачы. Батлейка нязменна выклікала гарачае захаплене.

Аднак Вітушка доўга ў музеі не затрымаўся. Неўзабаве ён ажаніўся з вілінчанкай, беларускай актывісткай, нашай сяброўкай Людвікай, і пераехаў у Вільню.

У гэты самы час у Менск перабраўся мой сябра са студэнцкіх часоў, паэт Едрусь Акулін. Я прапанаваў яму далучыцца да музейнай каманды, пайсці на загадчыка філіі ў “Беларускую хатку”. Так яна знайшла свайго сапраўднага гаспадара. Наступныя дванаццаць гадоў можна смела назваць перыядам Едруся Акуліна. Ён віртуозна засвоіў батлейку, вадзіў лялькі, спяваў на розныя галасы пад гітару, захопена распавядаў пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, кожны раз упадаючы ў тэатральна-распавядальны транс. Едрусь даглядаў і гаспадарку: абкошваў двор, падсаджваў дрэвы і кусты. У “Хатцы” збіраўся клуб аматараў паэзіі, там прайшлі дзясяткі сустрэч. Заглядваў у госці да Едруся і Анатоль Сыс. За гады працы Едрусь правёў тысячы экскурсій, быў надзейным памочнікам і маторам у музейных справах.

У 1992-м у “Хатцы” стала працаваць Наталля Акуліна, жонка Едруся, наша аднакурсніца. Яна замяніла Таццяну Шэляговіч, якая перайшла ў экскурсійны аддзел цэнтральнага музея. Наталля таксама навучылася выдатна праводзіць экскурсіі і паказваць батлейку. Праца Наталлі і Едруся была каштоўным здабыткам для музея.

Адкрыццё “Беларускай хаткі” запланавалі на лета 1991 года. Экспазіцыя рабілася; побач з музейным дваром скульптар Уладзімір Слабодчыкаў усталяваў скульптуру паэта. Дамаўляўся наконт яе вырабу Эдуард Агуновіч. Скульптура была выкананая ў выглядзе невялікай стэлы з ружовага граніту і бронзавага бюсту. Яна выглядала непрыкметнай, не кідалася ў вочы, яе мінімалізм характэрны для Слабодчыкава. Але не прахадная, адметная і ўнікальная, пасуе да характару самога Максіма, які пісаў пра сябе: “Я непрыкметны шэры чалавек”, але меў у душы жыватворчы агонь генія.

Да адкрыцця “Хаткі” заставалася два месяцы, а яна стаяла неабгароджаная. Гарадская ўправа, адказная за добраўпарадкаванне тэрыторыі, зусім не спяшалася, а можа і зусім не збіралася гэта рабіць.

Паводле рэспубліканскіх планаў святкавання сотых угодкаў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, зацверджаных Саветам міністраў, менавіта горад адказваў за гэта. Але 1991-ы быў вельмі няпросты для Менска. Цяжкая эканамічная сітуацыя, палітычныя змены – багата якія планы не выконваліся. У 1990-м я быў абраны дэпутатам Менскага гарадскога савета. У траўні-чэрвені 1991 года пісьмова звярнуўся да старшыні гарсавета з просьбай паўплываць на кіраўніцтва будаўнічага трэсту, каб давесці прымузейную тэрыторыю да ладу. Старшыня Аляксандр Герасіменка націснуў – і праз пару тыдняў пачаліся працы.





Все города России от А до Я

Загрузка...

Moscow.media

Читайте также

В тренде на этой неделе

Захарова поставила диагноз Сикорскому после очередной реплики о России

Ядовитые медузы заполонили пляжи Кубани и Крыма второй раз за месяц

Новости Крыма



Глава Крыма Сергей Аксёнов

Частные объявления в Ялте



Загрузка...
Rss.plus
Rss.plus


Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.




Ялта на Russian.city


News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей России (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 103news.com в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектами: "Love", News24, Ru24.pro, Russia24.pro и др.