Добавить новость
Май 2011
Июнь 2011
Июль 2011
Август 2011
Сентябрь 2011
Октябрь 2011
Ноябрь 2011
Декабрь 2011
Январь 2012
Февраль 2012
Март 2012
Апрель 2012
Май 2012
Июнь 2012
Июль 2012
Август 2012
Сентябрь 2012
Октябрь 2012
Ноябрь 2012
Декабрь 2012
Январь 2013
Февраль 2013
Март 2013
Апрель 2013
Май 2013
Июнь 2013
Июль 2013
Август 2013
Сентябрь 2013
Октябрь 2013
Ноябрь 2013
Декабрь 2013
Январь 2014
Февраль 2014
Март 2014
Апрель 2014
Май 2014
Июнь 2014
Июль 2014
Август 2014
Сентябрь 2014
Октябрь 2014
Ноябрь 2014
Декабрь 2014
Январь 2015
Февраль 2015
Март 2015
Апрель 2015
Май 2015 Июнь 2015 Июль 2015 Август 2015 Сентябрь 2015 Октябрь 2015 Ноябрь 2015 Декабрь 2015
Январь 2016
Февраль 2016
Март 2016
Апрель 2016
Май 2016
Июнь 2016
Июль 2016
Август 2016 Сентябрь 2016 Октябрь 2016 Ноябрь 2016
Декабрь 2016
Январь 2017
Февраль 2017
Март 2017 Апрель 2017 Май 2017 Июнь 2017
Июль 2017
Август 2017
Сентябрь 2017
Октябрь 2017
Ноябрь 2017
Декабрь 2017
Январь 2018
Февраль 2018
Март 2018
Апрель 2018
Май 2018
Июнь 2018
Июль 2018
Август 2018
Сентябрь 2018
Октябрь 2018 Ноябрь 2018 Декабрь 2018 Январь 2019 Февраль 2019 Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022 Май 2022 Июнь 2022 Июль 2022 Август 2022 Сентябрь 2022 Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023 Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023 Январь 2024 Февраль 2024 Март 2024 Апрель 2024 Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024 Август 2024 Сентябрь 2024 Октябрь 2024 Ноябрь 2024 Декабрь 2024
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Поиск города

Ничего не найдено
Бабаево Бабушкин Бавлы Багратионовск Байкальск Баймак Бакал Баксан Балабаново Балаково Балахна Балашиха Балашов Балей Балтийск Барабинск Барнаул Барыш Батайск Бахчисарай Бежецк Белая Калитва Белая Холуница Белгород Белебей Белёв Белинский Белово БелогорскАмурская область БелогорскКрым Белозерск Белокуриха Беломорск Белорецк Белореченск Белоусово Белоярский Белый Бердск Березники БерёзовскийКемеровская область БерёзовскийСвердловская область Беслан Бийск Бикин Билибино Биробиджан Бирск Бирюсинск Бирюч БлаговещенскАмурская область БлаговещенскБашкортостан Благодарный Бобров Богданович Богородицк Богородск Боготол Богучар Бодайбо Бокситогорск Болгар Бологое Болотное Болохово Болхов Большой Камень Бор Борзя Борисоглебск Боровичи Боровск Бородино Братск Бронницы Брянск Бугульма Бугуруслан Будённовск Бузулук Буинск Буй Буйнакск Бутурлиновка
Кадников Казань Калач Калач-на-Дону Калачинск Калининград Калининск Калтан Калуга Калязин Камбарка Каменка Каменногорск Каменск-Уральский Каменск-Шахтинский Камень-на-Оби Камешково Камызяк Камышин Камышлов Канаш Кандалакша Канск Карабаново Карабаш Карабулак Карасук Карачаевск Карачев Каргат Каргополь Карпинск Карталы Касимов Касли Каспийск Катав-Ивановск Катайск Качканар Кашин Кашира Кедровый Кемерово Кемь Керчь Кизел Кизилюрт Кизляр Кимовск Кимры Кингисепп Кинель Кинешма Киреевск Киренск Киржач Кириллов Кириши КировКалужская область КировКировская область Кировград Кирово-Чепецк КировскЛенинградская область КировскМурманская область Кирс Кирсанов Киселёвск Кисловодск Климовск Клин Клинцы Княгинино Ковдор Ковров Ковылкино Когалым Кодинск Козельск Козловка Козьмодемьянск Кола Кологрив Коломна Колпашево Колпино Кольчугино Коммунар Комсомольск Комсомольск-на-Амуре Конаково Кондопога Кондрово Константиновск Копейск Кораблино Кореновск Коркино Королёв Короча Корсаков Коряжма Костерёво Костомукша Кострома Котельники Котельниково Котельнич Котлас Котово Котовск Кохма Красавино КрасноармейскМосковская область КрасноармейскСаратовская область Красновишерск Красногорск Краснодар Красное Село Краснозаводск КраснознаменскКалининградская область КраснознаменскМосковская область Краснокаменск Краснокамск Красноперекопск КраснослободскВолгоградская область КраснослободскМордовия Краснотурьинск Красноуральск Красноуфимск Красноярск Красный Кут Красный Сулин Красный Холм Кремёнки Кронштадт Кропоткин Крымск Кстово Кубинка Кувандык Кувшиново Кудымкар Кузнецк Куйбышев Кулебаки Кумертау Кунгур Купино Курган Курганинск Курильск Курлово Куровское Курск Куртамыш Курчатов Куса Кушва Кызыл Кыштым Кяхта
Набережные Челны Навашино Наволоки Надым Назарово Назрань Называевск Нальчик Нариманов Наро-Фоминск Нарткала Нарьян-Мар Находка Невель Невельск Невинномысск Невьянск Нелидово Неман Нерехта Нерчинск Нерюнгри Нестеров Нефтегорск Нефтекамск Нефтекумск Нефтеюганск Нея Нижневартовск Нижнекамск Нижнеудинск Нижние Серги Нижний Ломов Нижний Новгород Нижний Тагил Нижняя Салда Нижняя Тура Николаевск Николаевск-на-Амуре НикольскВологодская область НикольскПензенская область Никольское Новая Ладога Новая Ляля Новоалександровск Новоалтайск Новоаннинский Нововоронеж Новодвинск Новозыбков Новокубанск Новокузнецк Новокуйбышевск Новомичуринск Новомосковск Новопавловск Новоржев Новороссийск Новосибирск Новосиль Новосокольники Новотроицк Новоузенск Новоульяновск Новоуральск Новохопёрск Новочебоксарск Новочеркасск Новошахтинск Новый Оскол Новый Уренгой Ногинск Нолинск Норильск Ноябрьск Нурлат Нытва Нюрба Нягань Нязепетровск Няндома
Саки Салават Салаир Салехард Сальск Самара Санкт-Петербург Саранск Сарапул Саратов Саров Сасово Сатка Сафоново Саяногорск Саянск Светлогорск Светлоград Светлый Светогорск Свирск Свободный Себеж Севастополь Северо-Курильск Северобайкальск Северодвинск Североморск Североуральск Северск Севск Сегежа Сельцо Семёнов Семикаракорск Семилуки Сенгилей Серафимович Сергач Сергиев Посад Сердобск Серов Серпухов Сертолово Сестрорецк Сибай Сим Симферополь Сковородино Скопин Славгород Славск Славянск-на-Кубани Сланцы Слободской Слюдянка Смоленск Снежинск Снежногорск Собинка СоветскКалининградская область СоветскКировская область СоветскТульская область Советская Гавань Советский Сокол Солигалич Соликамск Солнечногорск Соль-Илецк Сольвычегодск Сольцы Сорочинск Сорск Сортавала Сосенский Сосновка Сосновоборск Сосновый Бор Сосногорск Сочи Спас-Деменск Спас-Клепики Спасск Спасск-Дальний Спасск-Рязанский Среднеколымск Среднеуральск Сретенск Ставрополь Старая Купавна Старая Русса Старица Стародуб Старый Крым Старый Оскол Стерлитамак Стрежевой Строитель Струнино Ступино Суворов Судак Суджа Судогда Суздаль Суоярви Сураж Сургут Суровикино Сурск Сусуман Сухиничи Сухой Лог Сызрань Сыктывкар Сысерть Сычёвка Сясьстрой

Ці не пара зьмяніць тэрміналёгію?

0 75
Сучасны амэрыканскі філёзаф К.Уілбэр неяк сказаў аб нацыянальных мовах: «Мова ня проста расказвае пра сьвет, адлюстроўвае сьвет, апісвае сьвет. Мова хутчэй творыць сьвет, і ў гэтым тварэньні яго сіла. Мова стварае, скажае, нясе, раскрывае, хавае, дазваляе, душыць, узбагачае і занявольвае. Мова ў наш час стала паўбогам».

А.Міцкевіч, які чуў нашу мову толькі ў вуснах сялян, змушаны пісаць для нашых адукаваных слаёў насельніцтва на польскай, добра ведаючы расейскую мову, ацаніў беларускую (тады яна называлася літвіна-русінскай) як самую гарманічную і з усіх славянскіх моваў найменш зьмененую. Зьнішчэньне нашай мовы цяперашняй уладай ёсьць адно зь яе злачынстваў.

Але гэты артыкул не аб нацыянальных мовах, а пра мову паняцьцяў, якія выкарыстоўваюць у палітыцы. Яна яшчэ ў большай ступені, чым нацыянальныя, творыць сьвет, адлюстроўвае яго, апісвае... і (дадамо) робіць больш зразумелай сутнасьць таго, што адбываецца простым людзям, без падтрымкі якіх палітыкі сваіх мэтаў звычайна не дасягаюць. Фраза да шматкроп'я -- гэта чысты постмадэрнізм, сутнасьць якога ў тым, што няма неінтэрпрэтаванай рэальнасьці, няма аб'ектыўнай ісьціны, няма дадзенасьці, няма ўпартых фактаў; фраза пасьля шматкроп'я -- гэта звычайная, старая Канфуцый казаў, што рэформы (зьмены) трэба пачынаць з выпраўленьня імёнаўфілязофія, згодна зь якой ёсьць нейкая дадзенасьць, рэальнасьць, факты, якія можна з той ці іншай дакладнасьцю тымі ці іншымі паняцьцямі апісаць і растлумачыць. Канфуцый казаў, што рэформы (зьмены) трэба пачынаць з выпраўленьня імёнаў.

Паўсталы ў нас лад вызначаны як дыктатура. Такое вызначэньне, перш за ўсё, задавальняла Крэмль, бо дыктатура мае на ўвазе ня толькі адсутнасьць правоў і свабод, але і сувэрэннасьць нашай краіны, якая будзе хаваць уплыў Крамля на Лукашэнку. Крамлю таксама выгадна мець зону, дзе ён можа праверыць, нічым не рызыкуючы, свае будучыя паліттэхналёгіі для Расеі і дзе яе стаўленік агучвае адносна Захаду яе (Расеі) таемныя думкі. Захад прыняў гэтае вызначэньне, бо ўбачыў у нас яе відавочныя прыкметы, якія, паміж тым, не высьвятлялі галоўнае ў адносінах Расеі і Беларусі. А што ж зьяўляецца галоўным? Тут трэба зьвярнуцца да гісторыі.

«Маскаль то хітры», -- пісаў у сваіх «мужыцкіх праўдах» К.Каліноўскі, -- ён хоча нічога ня даці, прымусіць народ думаць, што ён ужо мае ўсё, што яму патрэбна; маскалю ўдаецца, абрабаваўшы нашага мужыка, прымусіць яго Захад прызвычаўся лічыць, што калёнія ляжыць дзесьці за морамі, а калянізаваныя народы знаходзяцца на нізкай ступені разьвіцьцядумаць, што гэта для яго ж карысьці. Маскаль хітры, скажам яшчэ раз, маючы на ўвазе царскую, бальшавіцкую дыпляматыю, рускую і савецкую гістарыяграфію, рускую культуру, якія здолелі прымусіць Захад думаць, што Расея і СССР не былі каляніяльнымі дзяржавамі. Захад прызвычаўся лічыць, што калёнія ляжыць дзесьці за морамі, а калянізаваныя народы знаходзяцца на нізкай ступені разьвіцьця.

Але Расея на захадзе заваявала краіны з больш высокім узроўнем разьвіцьця, і гэта былі яе суседзі. Які ўклад у гэты падман унесла руская літаратура, паказана ў кнізе Эвы Томпсан «Песьняры імпэрыі» (Менск, 2009). Для тых, хто не чытаў гэтай кнігі, каму рэжа слых выраз «маскаль то хітры», каго цікавіць пытаньне, чаму рускі народ да гэтага часу ўсе свае беды тлумачыць распадам Саюзу і хоча Саюз аднавіць, разгледзім творчасьць Л.Талстога, гэтага самага сумленнага рускага пісьменьніка.

Яго такім лічаць таму, што ён часам, выказваў спагаду заваяваным нярускім народам, не лічыў любоў да радзімы і да сваёй нацыі альфай і амэгай жыцьця чалавека (г.зн. спрабаваў знайсьці нейкія маральныя рэгулятары, шукаў сэнс жыцьця). (Нагадаем, дарэчы, што бальшавікі праславутую любоў да Радзімы (савецкай) здолелі разьдзьмуць да неверагодных памераў, і цяпер яна падтрымліваецца чалавеканенавісьніцкімі антызаходнімі творамі пра другую сусьветную вайну і наогул -- любоўю да ваеннай тэматыкі, дзе іх, няшчасных расейцаў, забіваюць. Сьмею выказаць здагадку, што рускі народ адносіцца да тых народаў, у якіх эстэтычныя прынцыпы пануюць над маральнымі. Вобраз Анегіна, які застрэліў свайго сябра і зьняважыў першую дзявочую любоў да сябе Тацьцяны, вобраз арыстакрата нягодніка Пячорына, які зьняважыў і загубіў Бэлу, вобраз разбойніка Сценькі Разіна, які абрабаваў узьбярэжжа Пэрсіі, выплывае на сваім чаўне на прастору рачной хвалі і кідае ў яе пэрсыдзкую князёўну, заглушаюць рускаму чалавеку пропаведзі пра дабро і зло. Першым раўнадушша рускіх да Дабра і Зла заўважыў, як вядома, А.Чаадаеў. Цяпер з гэтым раўнадушшам у абліччах карупцыі і злачынства змагаецца Мядзьведзеў.)

Насуперак, напрыклад, А.Пушкіну і М.Лермантаву, якія глядзелі на горцаў як на дзікуноў і бандытаў, а на каўкаскую вайну -- як на прыгоду, Л.Талстой апісваў горцаў як прыстойных людзей, у якіх ёсьць чаму павучыцца. І, нягледзячы на гэта, Талстой сваім талентам унёс свой уклад у зман заходняй і расейскай грамадзкасьці, затушаваў каляніяльную сутнасьць Расеі. Возьмем яго раман «Вайна і Мір». Ім захапляліся і «чырвоны» Ленін і «белы» Салжаніцын. Заходнія інтэлектуалы спасьцігалі па ім рускую рэчаіснасьць і рускую душу. Раман прэтэндуе на самае праўдзівае апісаньне падзеяў 1805-12 гадоў. Яго называюць раманам-эпапэяй, па ім ставяцца фільмы. Ня будзем завастраць увагу на майстэрстве маскаваньня Талстым таго факту, што руска-аўстрыйская армія прайграла бітву пры Аўстэрліцы дзякуючы бясталеннасьці галоўнакамандуючага М.Кутузава, а таксама на талстоўскай характарыстыцы Напалеона як пыхлівай нікчэмнасьці. Ня будзем завастраць увагу на талстоўскім фальшывым вобразе Расеі, населенай высакароднымі людзьмі, і ў якой няма месца саслоўнай няроўнасьці і рабскага стану сялян. Паглядзім лепш на тое, што тычыцца нас і што Талстой схаваў. А менавіта: Напалеон уварваўся ў межы Расеі, але да Смаленска ішоў не па рускай тэрыторыі, насельніцтва якой сустракала Напалеона як вызваліцеля; пятую частку войскаў Напалеона складала шляхта Рэчы Паспалітай (г.зн. Літвы і Кароны), якая хацела аднавіць яе ў старых межах; гэтыя, не зусім польскія палкі пасьля францускіх былі самай адданай і баяздольнай часткай вялікай рознамоўнай напалеонаўскай арміі; а выхадцы з нашага краю ў вайне, да таго ж, адыгрывалі значную ролю, бо лепш за іншых ведалі рускую спэцыфіку. Што, усё гэта было невядома ў рускай арміі і ў рускім грамадзтве тых часоў? Ці, можа быць, гэта было невядома Л. Талстому, які на падставе І цар і вялікі рускі праўдалюбец марылі пра адно і тое ж -- пра веліч Расеі, якой, улічваючы хранічную адсталасць ад Эўропы, можна было дасягнуць толькі захопам чужых тэрыторыяў, асіміляцыяй заваяваных народаў і стварэньнем велічэзнага войска, якое б пагражала суседзямдакумэнтаў пачаў пісаць свой раман? Зразумела, «вядома». Справа ў тым, што раман пісаўся тады, калі Расея пачала зьдзяйсьняць гіганцкія намаганьні дзеля русіфікацыі нас і палякаў. Нагадаю, што нас тады перайменавалі зь Літвы ў Паўночна-заходні край, Польшчу -- у Прывісьленскі край, а нашы мовы былі забароненыя, і, такім чынам, праўда пра падзеі тых гадоў стала перашкодай для царскай палітыкі асіміляцыі ліцьвінаў-беларусаў і палякаў. І цар і вялікі рускі праўдалюбец марылі пра адно і тое ж -- пра веліч Расеі, якой, улічваючы хранічную адсталасць ад Эўропы, можна было дасягнуць толькі захопам чужых тэрыторыяў, асіміляцыяй заваяваных народаў і стварэньнем велічэзнага войска, якое б пагражала суседзям. На заходнім напрамку найбольшы супраціў гэтай палітыцы аказвалі мы і палякі. У ідэалягічным пляне трэба было пачаць з стварэньня новай рэальнасьці пра падзеі тых гадоў, патрэбнай царызму. Талстой з гэтай задачай справіўся. Веліч любым коштам -- гэта агульнае захапленьне рускай нацыі, пачынаючы з Цара і канчаючы непісьменным рускім мужыком. Таму праўду аб заваяваным нярускім чалавеку ў рускай літаратуры адшукаць вельмі цяжка. Эва Томпсан прасочвае гэтую асаблівасьць рускай літаратуры аж да сучасных расейскіх пісьменьнікаў.

У адрозьненьне ад заходніх акупантаў, рускія тым, каго яны хочуць заваяваць, спачатку лісьлівяць і абяцаюць залатыя горы. Гэта можна назваць хітрасьцю маскаля, таямніцай рускай душы, або яе сусьветнай, усечалавечай «спагадлівасьцю»... Расейцы, заехаўшы да нас, ня могуць нахваліцца, як у нас добра -- і вуліцы чыстыя і няма злачыннасьці, і якія смачныя прадукты, і як мала ад іх мы адрозьніваемся душэўна. Тутэйшыя іх слухаюць, разьвесіўшы вушы. Хай чытач прабачыць мяне за гэты доўгі водступ, але ён неабходны для лепшага разуменьня тэмы.

Пасьля распаду СССР у 1991 годзе Расея не зьмірылася з стратай сваіх каляніяльных валадарстваў, прыдумала СНД, і з дапамогай гэтага новатвору, эканамічнага шантажу і мудрагелістай дыпляматыі пачала аднаўляць сваё панаваньне ў СНД. Заўзятым яе памочнікам, зазывалам ў гэты СНД выступіў Лукашэнка. Тады гэта тлумачылася імкненьнем АЛ перасесьці ў Крэмль. Магчыма, гэта так і было, але неўзабаве яму далі зразумець незьдзяйсьняльнасьць яго мары. Здавалася б, АЛ павінен стаць змагаром за новую родную незалежную дзяржаву, на што вельмі многія з апазыцыянэраў спадзяваліся. Але гэтага ня здарылася. Будучы русіфікаваным, саветызаваным і асіміляваным беларусам, ён улез у новую выдумку маскаля, саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, створаную нібыта для нашай жа карысьці. Аблепленыя з усіх бакоў паперкамі-дамовамі з Расеяй, нашыя вярхі ні чым не адрозьніваюцца ад мужыка з «праўды» К.Каліноўскага. З-за жорсткай унутранай палітыкі АЛ сталі называць дыктатарам, а Беларусь -- апошняй дыктатурай Эўропы.

Ці мог Захад, ашуканы дэмагогіяй, палітыкай і культурай Расеі, якія схавалі яе каляніяльную сутнасьць, пра што сказала Э.Томпсан, убачыць у лукашэнкаўскай Беларусі старую яе калёнію -- Паўночна-заходні край? Канечне, «не». Ды і адкуль гэтай калёніі было ўзьнікнуць сярод суседзяў, якія ўзялі курс на стварэньне сваіх нацыянальных дзяржаваў -- Польшчы, краін Балтыі і Ўкраіны? Тое, што галоўныя прыкметы калёніі ў нас захаваліся -- адсутнічала мяжа з Расеяй, у нас панавалі руская культура і мова, а паводле дамовы АДКБ Расея магла на законных падставах задушыць любую спробу скінуць залежнасьць Беларусі ад Расеі, -- гэтыя прыкметы нашай краіны -- як Cловам «дыктатура» Захад апраўдваў і апраўдвае сваё бясьсільле паўплываць на АЛ, а значыць, умацоўвае ягокалёніі -- на Захадзе не ўспрымаліся. Вызначэньне Лукашэнкі як апошняга дыктатара вельмі яму лесьціла, бо ён тады трапляў у адзін шэраг з Напалеонам, Франкам, Гітлерам, Сталінам... Але лісьлівяць моцным, таму словам «дыктатура» Захад апраўдваў і апраўдвае сваё бясьсільле паўплываць на АЛ, а значыць, умацоўвае яго. Падобна на тое, як У.Чэрчыль, сказаўшы пра таямніцу рускай душы, умацаваў пазыцыі рускай дыпляматыі. Так працуе тэрміналёгія.

У тым, што Расеі чарговы раз атрымалася падмануць Захад, няма нічога дзіўнага. Дзякуючы гэтаму ашуканству, уся тактыка Захаду адносна нас сталася памылковай. Напрыклад, стаўка на выбары. Убачыўшы жахі з выбарамі, Захад хоча паўплываць на АЛ праз Расею, а там яму адказваюць, што ня могуць умешвацца ў палітыку сувэрэннай краіны Беларусь. Захад кідаецца ў Менск і сустракае тут прэзыдэнта, які нічога не баіцца і сьмяецца проста ў вочы. Але адкуль гэткая сьмеласьць? Яе крыніца відавочная. Лукашэнка ведае, што яму, як стаўленіку Расеі, нічога не пагражае, яму забясьпечаная любая падтрымка -- дыпляматычная, фінансавая, вайсковая ... У скрайнім выпадку яго заўсёды ў Расеі прымуць з радасьцю і забясьпечаць высокай пасадай.

За ўвесь час свайго кіраваньня Лукашэнка не зрабіў ні аднаго істотнага кроку для ўмацаваньня незалежнасьці і сувэрэнітэту сваёй краіныЗа ўвесь час свайго кіраваньня Лукашэнка не зрабіў ні аднаго істотнага кроку для ўмацаваньня незалежнасьці і сувэрэнітэту сваёй краіны. Што цалкам укладваецца ў тактыку Расеі -- працэс канчатковага паглынаньня нашай краіны зрабіць як мага больш непрыкметным і безбалесным. Апошняе дасягаецца русіфікацыяй нашага насельніцтва.

Паўтару яшчэ раз крытэр, якім можна адрозьніць дыктатуру ад акупацыі і калёніі. Ён вельмі просты. І пры дыктатуры і пры акупацыі парушаюцца правы і свабоды грамадзян. На гэтым падабенства сканчаецца. Дыктатуры абавязкова нацыяналістычныя, -- пры іх культура і мова народу краіны ўзьведзеныя ў культ; дыктатар ажыцьцяўляе незалежную зьнешнюю Што гэта за дыктатар, якога вось ўжо другое дзесяцігодзьдзе рускія гоняць у патрэбным ім кірунку, а ўсе яго сваркі з гаспадарамі Крамля сканчаюцца абдымкамі і пацалункамі?палітыку. У калёніях нацыянальная культура і мова душацца, пануюць культура і мова краіны заваёўніка, зьнешняя палітыка краіны-калёніі паўтарае палітыку краіны-мэтраполіі, ці, кажучы прасьцей, яна адсутнічае. Каб падмануць сусьветнае грамадзтва і шараговых грамадзян нашай краіны, у нас стварылі марыянэткавы парлямэнт, надрукавалі беларускія пашпарты і грошы, наштампавалі свае нумарныя знакі на аўто, вывесілі сьцягі і гербы, адрозныя ад расейскіх. Сьмешна вось ужо 17 гадоў чытаць перадавіцы аб тым, што Расея загнала Лукашэнку ў кут, або, што сварка з Крамлём беспаваротна кідае Лукашэнку ў абдымкі Захаду, і да т.п. Што гэта за дыктатар, якога вось ўжо другое дзесяцігодзьдзе рускія гоняць у патрэбным ім кірунку, а ўсе яго сваркі з гаспадарамі Крамля сканчаюцца абдымкамі і пацалункамі?

Можа быць, хопіць ідыятызму Захаду і нашай апазыцыі? Можа, пачнём называць рэчы сваімі імёнамі? Можа Лукашэнка зусім не дыктатар, а нешта іншае? Можа мы ўсё-ткі апошняя калёнія ня толькі ў Эўропе, але і ў Сьвеце? Ці для разуменьня гэтага неабходны яшчэ й поўны пераход у рукі расейцаў усёй нашай прамысловасьці і гаспадаркі, увядзеньне расейскай валюты і ліквідацыя нашых узброеных сіл, шляхам іх зьмешваньня «для абмену досьведам» з УС Расеі? Гэтыя працэсы ідуць, стогнамі і плачам з нагоды іх запоўненыя ўсе незалежныя СМІ.

Дык апярэдзім рускіх на адзін ход, возьмем на ўзбраеньне тэрміналёгію, якая выкрывае іх сапраўдную палітыку і іх стаўленьне да нас. Палітыкаў, якія разумеюць гэта, вельмі мала, у агульным хоры дэмакратаў-лібэралаў іх амаль не чуваць. Большасьць палітыкаў да радасьці расейцаў усё яшчэ пяюць аб правах чалавека, жахах дыктатуры і да т. п.

Чытач можа запярэчыць, маўляў, для клясычнай акупацыі патрэбная прысутнасьць чужых войскаў на захопленай тэрыторыі, у нас няма расейскіх войскаў. Адкажу. Яны ў нас стаялі ў вялікай канцэнтрацыі першыя дзесяцігодзьдзі пасьля захопу нас. Толькі ў нас і на Каўказе былі створаныя генэрал-губэрнатарствы, што азначала, што ў нас ваеннае становішча і можна было караць сьмерцю, не ўзгадняючы прысуды з Санкт-Пецярбургам. Зараз расейскія войскі не патрэбныя, бо рускай культурай у нас вырашчаны ненавісьнікі ўсяго нашага роднага, і менавіта зь іх фармуюцца нашыя КДБ, АМАП, спэцназы, і ўсё асяродзьдзе Лукашэнкі. Гэта вядомы фэномэн янычарства. Могуць спытаць, чаму гэты фэномэн амаль не назіраецца ў іншых народаў былога Саюзу, чаму ў нас перамагла руская культура? Я лічу, што гэта адбылося з-за нашага перайменаваньня зь літвінаў у рускіх (белых). Яно адчыніла дзьверы рускай культуры, мове, гістарыяграфіі, якія забілі ў нашага народа ўсё нацыянальнае, а да таго ж прышчапілі нашаму народу комплекс непаўнавартасьці.
Каб пазьбегнуць крытыкі з боку гісторыкаў, нагадаю, што я ведаю як маскоўцы сталі рускімі. Спачатку тэрмін “рускі” часьцяком ужываўся на землях цяперашніх Пскоўшчыны, Наўгародчыны, Беларусі і Ўкраіны. Да земляў вакол Масквы, захопленых манголамі, і якія на 300 гадоў сталі Залатой ардой, гэты тэрмін не ўжываўся. Але пасьля захопу манголамі Кіева і ардынцамі-маскоўцамі Ноўгарада, Пскова і Цьверы, узьнікненьня ВКЛ і распаду Залатой арды тэрмін Русь прыхапіла сабе Масква. Потым яна стала Расеяй, а назву Русь пасьля захопу нас скінула нам, каб прэтэндаваць на нас. Я не адрозьніваю тэрміны “маскоўцы, рускія, расейцы, расіяне”. Цяпер гэта неістотна.

Я вельмі сумняюся, што русіфікаванае насельніцтва з прышчэпленым яму комплексам непаўнавартасьці ў бліжэйшыя гады масава выйдзе пратэставаць супраць пагаршэньня свайго матэрыяльнага становішча. Мяркую, што ў нас ня будзе вялікага пагаршэньня матэрыяльнага становішча насельніцтва, бо Расея, каб ня страціць такога каштоўнага хаўрусьніка як Лукашэнка, а разам зь ім і нашу тэрыторыю зь яе насельніцтвам, даруе нам усе нашы даўгі і будзе падкормліваць нас і ў будучыні; да таго часу, пакуль мы ці ня згінем як у свой час Рэспубліка Вялікі Ноўгарад, ці ня станем незалежныя як Польшча і краіны Балтыі. Падкормліваць нас будзе і Захад, бо яго мэта -- вырваць нас у Расеі, каб аслабіць яе і адціснуць на ўсход. Шчыра кажучы, у разьдзел нас у будучыні (пры абвале цяперашняга рэжыму) паміж суседзямі і ў крывадушша Захаду я ня веру. Ведаю, што у нас ёсьць сябры і ў Расеі і ворагі на Захадзе, але яны ня робяць канчатковай палітыкі.

На жаль, у апошнія гады нават БНФ перастаў бачыць сувязь паміж русіфікацыяй і праваламі ў эканоміцы, заняпадам культуры, маралі, а таксама тэрорам і цынізмам уладаў. Нягледзячы на тое, што філязофія постмадэрнізму (К.Уілбер) абвяшчае раўназначнасьць усіх фактараў (рэлігійных, сацыяльных, эканамічных ...), што дзейнічаюць у жыцьці грамадзтва, я лічу, што стан сьвядомасьці людзей (для нас гэта комплекс непаўнавартасьці, выкліканы панаваньнем у нас рускай культуры), у нашым цяперашнім стане зьяўляецца вызначальным.

Для ліквідацыі панаваньня ў нас рускай культуры трэба заняцца разбурэньнем яго падмурка -- назвы краіны Белая Русь (Беларусь).

Для гэтага трэба нашу Радзіму ў гістарычны пэрыяд да яе заваёвы Расеяй пачаць называць Літвой-Беларусьсю, а наш народ -- літвіна-беларусамі. Пасьля ж яе заваёвы Расеяй назву Беларусь трэба выкарыстоўваць толькі з прыметнікамі, якія тлумачаць яе сутнасьць -- Беларусь-калёнія царская, і, адпаведна ... бальшавіцкая, лукашэнкаўская. Прапаную спыніць выкарыстоўваць тэрмін Беларусь у творах літаратуры і мастацтва. Яго цалкам можна замяніць на тэрміны Радзіма і Бацькаўшчына. Трэба падзяліць мастацтва і літаратуру на нацыянальна-апазыцыйнае і афіцыйнае (каляніяльнае). Прапаную скараціць да мінімуму выкарыстоўваць тэрмін Беларусь і ў тых выпадках, калі гаворка ідзе пра прамысловасьць, зямлю, гарады, сельскую гаспадарку і да т.п. Усё гэта цалкам можна суправаджаць займеньнікам «нашы». Жаночую палову нашага народу прапаную пачаць называць ліцьвінкамі, паколькі тэрмін «беларуска» вельмі грубы, не адпавядае фанэтыцы нашай мовы і паніжае любоў людзей да Радзімы. Тут трэба сёе-тое растлумачыць. Амаль усе эўрапейскія і многія краіны сьвету маюць назвы жаночага роду. У нас жаночага роду нават назва Бацькаўшчына. Усё гэта не выпадкова. Навукоўцы тлумачаць гэта агульнай этымалёгіяй слоў род, нарадзіць, народ і Радзіма. Новае жыцьцё даюць жанчыны і ад іх назвы залежыць ня так мала. Так скарыстаемся эстэтыкай слова ліцьвінка і грубасьцью слова беларуска для ўзьняцця патрыятычнасьці нашага народу. Думаю, нават заўзятыя БРСМ-кі ня будуць супраць гэтага, яны ж таксама на свой капыл хочуць любіць Радзіму, і адрозьніваюць прыгожае ад выродлівага.

Улады ўжо зразумелі рэакцыйны сэнс тэрміна Русь і таму ў гарадах ставяць стэнды з дэвізамі «Мы беларусы», «Разам мы Беларусь» і да т.п. Я думаю, Корань «Русь» ва ўсіх сэнсах прывязвае нас да Расеі, замацоўвае наша каляніяльнае становішчагэта ад таго, што цяпер галоўная мэта Масквы і лукашэнкаўцаў -- затармазіць станаўленьне нацыянальнай сьвядомасьці нашых людзей, якое адбудзецца, як толькі яны даведаюцца, што мы гістарычна Літва і літвіны, а Беларусь -- гэта выдумка царскіх чыноўнікаў. Нашым гісторыкам пара скончыць жаваць ужо шмат гадоў адно і тое ж -- каму ў большай ступені належыць тэрмін Літва, нам ці летувісам (жамойтам). Корань «Русь» ва ўсіх сэнсах прывязвае нас да Расеі, замацоўвае наша каляніяльнае становішча.

Калі хто ведае, як сумясьціць удушэньне нашай культуры і мовы са згаданымі дэвізамі, паведамце ў камэнтары.

Як стала вядома, парлямэнцкія выбары 2012 году ўлады плянуюць правесьці па партыйных сьпісах і партыяй улады будзе «Белая Русь». Але калі «Беларусь» стала зброяй рэжыму, то ці не пара апазыцыі вярнуцца да ранейшай, ня царскай назвы нашай краіны -- Літва? А як прапагандысты рэжыму будуць весьці вайну супраць «літвы»? Яны будуць гэта рабіць, сьцьвярджаючы, што «літва» -- гэта ня наша, што ў нас не было дзяржаўнасьці да Лукашэнкі, а гэта раўназначна сьцьвярджэньню, што мы ў мінулым былі рабамі іншых, а гэта, у сваю чаргу, раўназначна сьцьвярджэньню, што мы ад прыроды дурныя і баязьлівыя. Ці можа такое каму-небудзь з нашых людзей спадабацца, асабліва моладзі і вайскоўцам? Так мы павялічым колькасьць сваіх прыхільнікаў. Ня будзем заскокваць у будучыню і задавацца пытаньнем -- як могуць існаваць дзьве розныя краіны з амаль аднолькавымі назвамі (наша Літва і жамойцкая Летува). Упэўнены, што ў будучыні гэта вырашыцца значна прасьцей, чым мы цяпер думаем. На чарзе глыбокія ўзрушэньні сьвету. Галоўнае цяпер для нас -- гэта разбурыць комплекс непаўнавартасьці ў людзей, які прышчапляецца ім тэрмінам Беларусь.

У нашым становішчы ўсё, што аддаляе нас ад Расеі, павінна лічыцца праўдзівым і правільным. Мне зразумелае жаданьне палітыкаў і паліттэхнолягаў (напрыклад, Ул.Мацкевіча) расьпісаць стратэгію і тактыку – калі і як сесьці за стол перамоваў з уладай. Але калі наша апазыцыя, кажучы вайсковай мовай, не падцягне тылы, г. зн. не разбурыць згаданы комплекс і не забясьпечыць сабе падтрымку народу, ніхто зь ёй ніколі ня сядзе за стол перамоваў, усё застанецца так, як яно ёсьць.
 
З.Пазьняк называе Лукашэнку ўзурпатарам. Але ўзурпатар захоплівае ўладу сваімі сіламі, а АЛ ад імпічмэнту ўратаваў расейскі «дэсант». Простым людзям тэрмін «узурпатар» кажа мала, дакладней, яны, у адрозьненьне ад палітыкаў, якія страцілі ўладу, узурпатараў паважаюць, як усіх моцных, спрытных і хітрых. Пазьнякоўская «Беларуская салідарнасьць» у сьвятле выказаных прапаноў, павінна была б быць перайменаваная ў «Нацыянальную еднасьць». Нам вельмі далёка да польскай салідарнасьці 1980-х гадаў. У Польшчы і ўлады і апазыцыя належалі да адной нацыі (мелі адну польскую культуру), у нас народ расколаты на рускіх (белых) і праэўрапейцаў ліцьвіна-беларусаў. Гэта зусім розныя культуры.

Такім чынам, прапануецца тэрміналёгія, якая фармуе рэальнасьць, адрозную ад цяперашняй (дыктатура). Яе асноўныя паняцьці -- акупацыя (ці калёнія), русіфікацыя, янычарства і стаўленік.

Новая тэрміналёгія стварае рэальнасьць, адрозную ад той, у якой зараз боўтаецца наша апазыцыя, і ў якой правакацыю нельга адрозьніць ад геройскага ўчынку, а балбатуна -- ад сур'ёзнага палітыка. Некаторыя лічаць такую рэальнасьць наступствам нашага нацыянальнага характару. Так, кіраўнік усходняй палітыкі Трэцяга райху Г.Бэргер запісаў: «Беларусь -- гэта зямля, на якой, на жаль, нельга было вызначыць, што было фікцыяй, а што праўдай». Думаю, і тады гэта было выклікана назвай «Беларусь». Яна не нараджае патрыётаў, бо коранем «Русь» любоў да Радзімы пераарыентуецца з дапамогай прыметніка “белы” (які па законах лінгвістыкі кажа пра нашу другаснасьць) на любоў да Расеі. Параўнаем першыя радкі «Пана Тадэвуша» -- «Літва мая айчына» з Купалаўскім «невясёлая старонка наша Беларусь» і Коласаўскім «мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе ня маю сілы ...». У першым выпадку гэта патрыятызм у чыстым выглядзе; у другім -- Беларусь усяго толькі старонка (вядома, Расеі), ды яшчэ невясёлая; у трэцім -- гаворка ідзе пра кут (той жа Расеі), які быццам бы пара ўжо і забыць, а паэт ня мае на гэта сіл. Паэты, якія пагадзіліся з тым, што яны беларусы, згубілі частку патрыятызму, іх патрыятызм, як і ўсяго нашага народа, стаў хваравітым, тужлівым. Адсутнасьць патрыятызму -- гэта як адсутнасьць сілы прыцягненьня ў космасе; для касманаўтаў паняцьці верху і нізу адсутнічаюць, яны могуць лётаць уверх нагамі і не заўважаць гэтага. Ня трэба зьдзіўляцца зьяўленьню гэтай мэтафары. Для апісаньня складаных псыхічных фэномэнаў людзі даўно выкарыстоўваюць паняцьці з матэрыяльнага, больш засвоенага сьвету. Напрыклад, кажуць пра востры (характарыстыка нажа) розум, пра цяжкі (як камень) характар і да т.п. Адсутнасьць патрыятызму ў палітыкаў непазьбежна спараджае балбатлівасьць, звады, амбітнасьць, дзеяньні, не адрозныя ад правакацыі і да т.п. Гэта тое, што зьдзівіла Г.Бэргера.
 
А як навесьці, у такім выпадку, парадак у апазыцыйным руху, як адрозьніць сур'ёзнага палітыка ад балбатуна і правакатара? Гэта можна вызначыць паводле здольнасьці чалавека рабіць правільныя прагнозы. Напрыклад, калі палітык пасьля паказу «Хроснага бацькі» заяўляў, што замірэньне АЛ з Крамлём ужо немагчымае, сварка навечна, і Крэмль прыняў рашэньне прыбіраць АЛ, ... а гэтага ня здарылася, то ён дрэнны палітык. Калі чалавек не зрабіў ніводнага правільнага прагнозу, то на яго не абавязкова, як гэта прынята ў нас, ляпіць этыкетку правакатара, можа ён проста балбатун, чалавек выпадковы ў палітыцы. Нядаўна на «Форуме» «Белсата» адзін з удзельнікаў заявіў, што ў апазыцыі кожны трэці правакатар. Ці можна прыдумаць нешта лепшае для развалу апазыцыі? Альбо ўспомнім, колькі траскатні нарадзіла меркаваньне, што для перамогі апазыцыі на выбарах патрэбен абавязкова адзіны кандыдат ці нават лідэр апазыцыі, і нібыта народ гэтага патрабаваў, каб ісьці за апазыцыяй. Але што зьмяніў бы лідэр у тым, што адбылося 19-га і пасля 19-га?

Журналісты незалежных СМІ павінны абавязкова задаваць палітыкам, аналітыкам і палітолягам пытаньні аб іх прагнозе падзеяў на бліжэйшыя месяцы, кварталы, гады па ўсіх аспэктах жыцьця (эканоміка, Расея, Польшча, ЭЗ, ЗША, працоўныя пратэсты, дзеяньні партый і да т.п.). Усе прагнозы трэба фіксаваць, зьбіраць і час ад часу публікаваць у незалежных СМІ (газэце «Народная воля», на Белсаце, «Свабодзе», некаторых сайтах). Інакш мы бегаем па замкнёным коле, ня рухаючыся наперад.

Прапанаваная тэрміналёгія перасоўвае нас у простую (зразумелую людзям) чорна-белую рэальнасьць – заваяванай краіны з аглушаным народам і пад уладай янычар. Такая тэрміналёгія можа не спадабацца некаторым лідэрам апазыцыі, таму што згодна зь ёй становяцца бессэнсоўнымі шматлікія размовы, перамовы, выбары, канфэрэнцыі, паездкі на Захад... Новая рэальнасьць патрабуе ад апазыцыі працы з масамі. Заўважана, што колькасьць школьнікаў, якія ведаюць герб Пагоню, у апошнія гады паменшылася; а вайскоўцы на мае пытаньні па гісторыі, як правіла, мне раздражнёна адказвалі, што яны ёй не цікавяцца. Таксама ставіцца да гісторыі і моладзь, але і яны аб'яўляюць аб гэтым з цынічным сьмехам. Такія адказы можна растлумачыць толькі тым, што гісторыя па падручніках ідэолягаў рэжыму выклікае у іх падсьвядомую агіду. Хіба ня справа апазыцыі дайсьці з праўдай да гэтых людзей?

Гэтая новая рэальнасьць павінна зьмяніць часова тактыку нашых палітычных партый. Становяцца бессэнсоўнымі бясконцыя ўсё меней і меней малалікія маніфэстацыі з агітацыяй ужо даўно сагітаванных людзей, з крыкамі "Жыве Беларусь», з наіўнымі рэзалюцыямі "неадкладна патрабуем ..." і з суткамі за кратамі і штрафамі іх арганізатараў. (Успомнім, што на апошні мітынг каля Акадэміі Навук трэба было праходзіць праз мэталашукальнікі і ён ахоўваўся АМАПам; ён быў да таго ж і самым малалікім за ўвесь пэрыяд з 1990 году).

На новым этапе барацьбы, які пачаўся, прапаноўваюць новыя назвы для партый і Рухаў. На мове арыгіналу працытую прапанову А.Шагуліна: Ёсьць вялікая небясьпека, што нашаму народу (зь яго комплексам непаўнавартасьці і, як сьлед, гатовым узяцца за любую працу) скінуць самую брудную, нецікавую, нізкааплатную працу з усяго сьвету“национально-патриотический Рух ВКЛ (Беларусь)”; ”Национальное” в Рухе для тех, кто не мыслит себе жизни без наших культуры и языка, “патриотический” -- для лучших из тех, кто, не имея глубоких национальных корней, хочет, чтобы он сам и его потомки стали национально-свядомыми патриотами этой прекрасной страны и счастливо жили на этой территории”. Я расшыфроўваю гэта так. У эпоху глябалізацыі зь яе міжнародным пераразьмеркаваньнем працы ёсьць вялікая небясьпека, што нашаму народу (зь яго комплексам непаўнавартасьці і, як сьлед, гатовым узяцца за любую працу) сумесна з малацывілізаванымі мігрантамі да нас зь іншых краін (з той жа адметнасьцю) скінуць самую брудную, нецікавую, нізкааплатную працу з усяго сьвету; інакш кажучы, створаць на нашай зямлі нешта для людзей трэцяга гатунку, якія пагодзяцца абслугоўваць самыя шкодныя вытворчасьці, а таксама міжнародныя звалкі, «сьметнікі» і «прыбіральні». Няроўнасьць, неабходнасьць сьметнікаў і прыбіральняў у чалавечым грамадзтве не ліквідуе ніякі прагрэс. Патрыёты, згодна з Шагуліным, павінны зразумець, што без нацыянальнага (якое толькі і стварае гонар і павагу да сябе) глябалізацыя ўсім, хто жыве на гэтай зямлі, вылезе бокам.

Я згодны з А.Шагуліным, што назва краіны ВКЛ нараджае самы вялікі нацыянальны патрыятызм і найбольш дакладна адлюстроўвае той факт, што наш народ быў станавым хрыбтом дзяржавы ВКЛ. Можа прыметнік «вялікае» абудзіць, нарэшце, хоць трохі гонару ў прадстаўніка гэтага народа Аляксандра Рыгоравіча?

Новая рэальнасьць робіць бессэнсоўнымі ўсе выбары і пазьнякоўскія заклікі да іх байкоту. І першае і другое лёгка фальшуецца. Тэхніка ў руках антынацыянальных сіл дазволіць разагнаць натоўп у 10 разоў большы, чым быў 19-га, асабліва важныя аб'екты могуць ахоўваць ня толькі «нашы» спэцвойскі, але і расейскія ў любой колькасьці, бо іх перакідка і прысутнасць у нас пройдуць незаўважна; першае -- з-за адсутнасці межаў, другое -- з-за поўнай русіфікацыі тутэйшых (вайсковы аспэкт русіфікацыі). Тых нашых у пагонах, што запярэчаць, хуценька і таемна ліквідуюць, тых, хто засумняваецца, абдураць фразамі тыпу “идут переговоры”. Становяцца бессэнсоўнымі надзеі на Захад, бо за сьпінай цяперашняй улады стаіць Расея, якая амаль заўсёды дыпляматычна перагульвае Захад і мае геніяльныя здольнасьці да правакацыі. Здаецца, адзінае, што можа прымусіць уладу зьмяніцца -- гэта ўсеагульны рэспубліканскі страйк.
 
Апошнія падзеі ў мусульманскіх краінах, якія скінулі каляніяльнае ярмо пасьля другой сусьветнай вайны, сьведчаць, што для пазбаўленьня ад комплексу непаўнавартасьці (ён там быў створаны панаваньнем у іх ня столькі эўрапейскай культуры, колькі меркаваньнем аб яе вышэйшасьці) народам спатрэбілася каля паўстагодзьдзя. Гэтыя 50 гадоў яны жылі пры нацыяналістычных дыктатурах, і пры гэтым стваралі і вывучалі сваю гісторыю і культуру (сваю мову калянізатары змаглі навязаць толькі вярхам гэтых народаў, ды й тое як толькі другую). І дэмакратычныя рэвалюцыі пачаліся там толькі цяпер. Заўважым, што ўзровень іх матэрыяльнага жыцьця стала павышаўся, а ў Лібіі ён быў наогул вельмі высокім. Мы калёнія Расеі і шлях, які прайшлі згаданыя народы, мы не прайшлі. Стартавыя ўмовы ў нас цяпер значна горшыя, чым былі ў згаданых народаў пасьля вайны. Нам Перайсьці ад калёніі да дэмакратыі, мінаючы нацыяналістычную дыктатуру, немагчыманавязаныя рускія культура, мова і вера. Вось калі у нас народ загаворыць на сваёй мове, пазнае сваю праўдзівую гісторыю і культуру, а АЛ ператворыцца ў нацыяналіста “а ля Кадафі зь яго бедуінскай палаткай”, гэта значыць, напрыклад, пачне перад маскалямі красавацца ў Нясьвіжы апранутым у шляхецкія строі, -- вось тады праз гадоў 20-30 можна будзе паднімаць народ на барацьбу за дэмакратыю. Перайсьці ад калёніі да дэмакратыі, мінаючы нацыяналістычную дыктатуру, немагчыма. Нашы суседзі палякі і прыбалты прайшлі гэты шлях перад другой сусьветнай вайной, і дыктатура ў іх была слабая, эўрапейская.

Аб тым, што без нацыянальнага Адраджэньня немагчымая дэмакратыя, добра ведае З.Пазьняк. Вось яго словы: “На жаль, выснова мая для хуткасьпелых спадзяваньняў будзе жорсткай. Грамадзтва, якое ня ёсьць нацыянальна скансалідаваным на аснове нацыянальнай мовы, гісторыі, культуры і нацыянальных інтарэсаў, ня ў стане перамагчы дыктатуру. Цяпер жа беларусам не хапае якраз таго, што зьнішчаў і зьнішчае ў нас рэжым узурпатара. Без нацыянальнай сьвядомасьці ня трэба цешыць сябе ілюзіяй і траціць час на імітацыю барацьбы за абстрактную “дэмакратыю”, “свабоду” ды за правы бесталковага чалавека. Псэўдабарацьба скончыцца паразай, маразмам і расчараваньнем”. А ці ня гэта адбылося 19-га і пасьля? Аднак я лічу, што словам “кансалідаванае” З.Пазьняк толькі затуманьвае сэнс зьявы. Дзе і калі якое-небудзь каляніяльнае грамадзтва было скансалідаваным? Панаваньне чужой культуры прыводзіць яго хутчэй да стану грамадзянскай вайны. Нам пакуль далёка да дыктатуры, у нас расейская акупацыя.
 
Усе каляніяльныя народы, як толькі атрымлівалі незалежнасьць, адразу мянялі каляніяльныя назвы на свае сапраўдныяАкрамя таго, я дадаю. Падмуркам панаваньня ў нас рускай культуры і мовы, падмуркам нашага каляніяльнага стану зьяўляецца наша каляніяльная назва Беларусь і ўсё вытворнае ад яе. Усе каляніяльныя народы, як толькі атрымлівалі незалежнасьць, адразу мянялі каляніяльныя назвы на свае сапраўдныя.
 
Нашы продкі ішлі ў атаку з клічам не “жыве Беларусь”, а з клічам “Гэй Ліцьвіны – Бог нам радзіць”. Назва “Беларусь” гэта каляніяльная выдумка нашага захопніка маскаля. Сьмешна рабіць зь яе сьвятыню. Каштоўнасьці жывуць вечна, паняцьце часу для іх не існуе. Нацыянальнае -- гэта каштоўнасьць для абазначэньня максымальнай магічнай гармоніі душы і сэрца чалавека зь месцам жыхарства на нашай плянэце. Пасьля здабыцьця сапраўднай незалежнасьці і зьнішчэньня комплексу непаўнавартасьці людзей стане зразумелым, якім чынам нам трэба будзе змагацца за дэмакратыю. А пакуль трэба заняцца зьнішчэньнем зьяваў і прыкметаў нашага каляніяльнага стану.


Біч Павал Макаравіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў Чачэнii (Расея). Нашчадак старажытнага беларуска-ліцьвінскага роду гербу Любiч. Кандыдат тэхнічных навук. Жыве ў Беларусі з 1974 году. Аўтар навукова-тэхнічнай манаграфіі "Жалезабэтон з пазыцыi супраціву матэрыялаў" (па-беларуску). Піша на культуралягічныя тэмы.



Псков

Терминал сбора данных (ТСД) промышленного класса SAOTRON RT42G


Все города России от А до Я

Загрузка...

Moscow.media

Читайте также

В тренде на этой неделе

Терминал сбора данных (ТСД) промышленного класса SAOTRON RT42G

Полюбоваться солнцестоянием и звездным небом приглашают псковичей в Полистовском заповеднике

Heroje H288BW- портативный сканер штрих-кодов с интерфейсом Bluetooth

В Карелии отменили поезда из-за трагедии в Мурманской области

Новости Пскова

Терминал сбора данных (ТСД) промышленного класса SAOTRON RT42G

Владимир Путин предложил объявить 2025 год Годом защитника Отечества

Heroje H288BW- портативный сканер штрих-кодов с интерфейсом Bluetooth

На пост президента федерации футбола Псковской области претендуют 4 кандидата


Выставка «Реальность волшебства» откроется 4 января в Изборске

Росгвардейцы задержали псковичку за хищение автотоваров

Боксёр Псковской области стал призёром республиканского турнира в Белоруссии

Карантинные насекомые стали причиной уничтожения двухсот кенийских роз


Михаил Ведерников поздравил Детсовет при уполномоченном по правам ребёнка Псковской области с первым юбилеем

Автомобиль опрокинулся в кювет в Опочецком районе

Пенсии работающих пенсионеров Псковской области вырастут в январе 2025 года 

На должность руководителя Федерации футбола Псковской области претендуют четыре человека


Губернатор Псковской области Михаил Ведерников
Москва

Собянин: Сервис записи в детские сады уже 11 лет помогает московским семьям


Частные объявления в Пскове



Загрузка...
Ria.city
Персональные новости
Тимати

«Идеальный отпуск глазами жены»: 41-летний Тимати намекнул, что женился



Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.




Псков на Russian.city


News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.


© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей России (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 123ru.net в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектами: "Love", News24, "My Love", Ru24.pro, Russia24.pro и др.

Щелкунчик с Фарухом Рузиматовым на сцене Александринского театра Санкт- Петербурга  

Певица Седокова взяла на себя все расходы, связанные с похоронами Тиммы

Ринго Старр присоединился к Полу Маккартни на концерте в Лондоне

Певец Юрий Лоза назвал Владимира Путина чудотворцем


Камбэком обернулся матч Елены Рыбакиной против Арины Соболенко

Надаль приехал на молодежный итоговый турнир ATP в Джидде

Теннисиста хотели заставить сдать допинг‑тест во время матча молодежного Итогового турнира ATP

Елена Рыбакина уверенно обыграла Симону Халеп в матче Мировой теннисной лиги


Ghana's Supreme Court clears path for anti-LGBT law amid human rights concerns

Special Events: Holiday classics playing on big screens this weekend

News24 | Melanie Judge | From apartheid to equality: SA's role in advancing LGBTQI rights in a polarised world

France's Macron visits cyclone-devastated Mayotte as residents plead for aid