Добавить новость
Ноябрь 2011 Декабрь 2011
Январь 2012
Февраль 2012
Март 2012
Апрель 2012
Май 2012
Июнь 2012
Июль 2012
Август 2012
Сентябрь 2012
Октябрь 2012
Ноябрь 2012
Декабрь 2012
Январь 2013
Февраль 2013
Март 2013
Апрель 2013
Май 2013
Июнь 2013
Июль 2013
Август 2013
Сентябрь 2013
Октябрь 2013
Ноябрь 2013
Декабрь 2013
Январь 2014
Февраль 2014
Март 2014
Апрель 2014
Май 2014
Июнь 2014
Июль 2014
Август 2014
Сентябрь 2014
Октябрь 2014
Ноябрь 2014
Декабрь 2014
Январь 2015
Февраль 2015 Март 2015
Апрель 2015
Май 2015
Июнь 2015
Июль 2015 Август 2015
Сентябрь 2015
Октябрь 2015 Ноябрь 2015
Декабрь 2015
Январь 2016
Февраль 2016
Март 2016
Апрель 2016
Май 2016
Июнь 2016
Июль 2016 Август 2016
Сентябрь 2016
Октябрь 2016
Ноябрь 2016
Декабрь 2016
Январь 2017 Февраль 2017 Март 2017 Апрель 2017
Май 2017
Июнь 2017
Июль 2017
Август 2017
Сентябрь 2017
Октябрь 2017
Ноябрь 2017
Декабрь 2017
Январь 2018
Февраль 2018
Март 2018
Апрель 2018
Май 2018
Июнь 2018
Июль 2018
Август 2018 Сентябрь 2018 Октябрь 2018 Ноябрь 2018 Декабрь 2018 Январь 2019 Февраль 2019 Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022 Май 2022 Июнь 2022 Июль 2022 Август 2022 Сентябрь 2022 Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023 Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023 Январь 2024 Февраль 2024 Март 2024 Апрель 2024 Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024 Август 2024 Сентябрь 2024 Октябрь 2024 Ноябрь 2024 Декабрь 2024 Январь 2025 Февраль 2025 Март 2025 Апрель 2025 Май 2025 Июнь 2025 Июль 2025 Август 2025 Сентябрь 2025 Октябрь 2025 Ноябрь 2025 Декабрь 2025 Январь 2026 Февраль 2026 Март 2026 Апрель 2026 Май 2026
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Поиск города

Ничего не найдено

Деревня — Старый Двор

0 176

 Крыху гісторыі

Па звестках энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», паселішча вядомае ў канцы XVIII стагоддзя ў складзе Ашмянскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага як в. Двор у маёнтку Лучай ва ўладанні Агінскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у Расійскай імперыі.

У 1885 г. — маёнтак у Лучайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у якім працаваў вінакурны завод.

Па перапісе 1897 г. — фальварак на зямлі Кантакузен, у якім знаходзіліся 3 двары і 41 жыхар.

У 1904 г. вінакурны завод належаў генерал-ад’ютанту М. В. Клейгельсу і вырабляў 21 тыс. вёдзер спірту штогод. 28.11.1905 каля 500 жыхароў навакольных вёсак прынялі ўдзел у дэманстрацыі, на якой патрабавалі спынення работы завода і змены арандатараў.

Падчас Першай сусветнай вайны ў фальварку размяшчаўся штаб 27-га армейскага корпуса рускіх войскаў.

У 1923 г. у фальварку было 8 двароў, 103 жыхары.

Наконт паходжання назвы Стары Двор пастаўскі краязнавец Ігар Пракаповіч піша, што раней вёска называлася Двор, а пасля таго як частка яе жыхароў заснавала новае паселішча — Навасёлкі, — Двор стаў Старым.

Пад золатам восені

Чатыры вуліцы: Азёрная,  Набярэжная, Маладзёжная і Цэнтральная. Тры возеры: вялікае, малое і рукатворнае. Апошняе — штучны вадаём, які чамусьці называюць БАМам. Прыгожыя, дагледжаныя дамы і прыдамавыя тэрыторыі, акуратныя агароды, з якіх ужо сабраны ўраджай. А над усім гэтым — золата восені.

Такім я ўбачыла на мінулым тыдні Стары Двор. Але галоўнае яго багацце — людзі.

Тут пражывае 248 чалавек. З іх 154 — працаздольныя, 68 — пенсіянеры, 26 — мала­дзейшыя за 18 гадоў. Безумоўна, коль­касць насельніцтва не параў­наць з 2001 годам, калі тут было найбольш жыхароў — 366 і 143 гаспадаркі. Але вёска жыве!

Старадворцы ёсць усюды

Так казала старэйшына вёскі Галіна Лешчык. Сярод выхадцаў вёскі — кадравыя ваенныя, работнікі праваахоўных органаў, медыцыны, адукацыі, гандлю, сельскай гаспадаркі, чыгункі і іншых галін. Усе зарэкамендавалі сябе толькі са станоўчага боку. Найлепшыя словы пачула я ад старэйшыны і пра тых, хто на пенсіі. У свой час яны добрасумленна працавалі на розных участках, зараз занятыя дамашнімі справамі, па-гаспадарску адносяцца да добраўпарадкавання.

Падабаецца Стары Двор і гараджанам.

— У нашай вёсцы 14 дач, — расказвала старэйшына. — Нават з Мурманска кожны год на цэлае лета прыязджае сям’я. Шмат гадоў назад у Старым Двары купіў дом народны артыст БССР і СССР Віктар Тарасаў. Зараз у тым доме таксама творчая сям’я. Усевалад і Таццяна працавалі на Цэнтральным Казахстанскім тэлебачанні: ён — дыктарам, яна — рэжысёрам. А імя нашай сённяшняй старадворскай зорачкі-спявачкі Златы Ярашэвіч вядомае ва ўсёй Беларусі і нават за яе межамі. Сёлета яна заняла трэцяе месца ў конкурсе маладых выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску».

Галіна Сцяпанаўна шмат расказвала пра людзей. Таксама прасіла абавязкова напісаць пра тое, што мінулым летам старадворцы атрымалі сапраўдны падарунак — да вёскі і па Цэнтральнай і Азёрнай  вуліцах, пакладзены асфальт. Абнаўленне радуе ўсіх.

На службе людзям

У іх розны ўзрост, адукацыя, стаж работы. А аб’ядноўвае тое, што ўсе трое працуюць у сацыяльнай сферы. Ірына Гінько — сацыяльны работнік. Ужо 11 гадоў яна апякае адзінокіх пажылых і інвалідаў. А такім людзям патрабуецца не толькі фізічная дапамога, але і душэўная цеплыня. Сацыяльны работнік не скупіцца на яе.

 

Наталля Ясінская шмат гадоў працавала ў паштовай сувязі: спачатку ў Старым Двары, потым — у Навасёлках. Калі аддзяленне закрылі, гэтай восенню ўладкавалася прадаўцом магазіна, які ААТ «Навасёлкі-Лучай» адкрыла ў Старым Двары.

 

Вяскоўцы задаволеныя яго работай. У магазіне шырокі выбар харчовых тавараў, добрая іх якасць. Загадчыца Алеся Коўзан і прадавец Наталля Ясінская ветліва абслугоўваюць пакупнікоў.

 

Выпускніка Полацкага медыцынскага каледжа Станіслава Вялічку накіравалі на працу ў Старадворскі фельчарска-акушэрскі пункт два гады таму. Адпрацаваўшы тут устаноўлены тэрмін, малады спецыяліст заключыў кантракт з цэнтральнай раённай бальніцай яшчэ на тры гады. Кажа, што не памыліўся з выбарам прафесіі, праца падабаецца.

Усё зрабілі самі

У вёсцы шмат прыгожых, дагледжаных дамоў. Хацелася зайсці ў кожны, але гэта немагчыма. Аднак яшчэ ля аднаго спыняюся. Дзверы не замкнёныя, але на званок ніхто не адзываецца. У двары — два аўтамабілі.

 

Шукаем гаспадароў — а гэта Святлана і Анатолій Даўгелі. Аказваецца, яна парадкавалася ў хляве, ён непадалёк касіў трымерам траву. Абое працуюць у Пастаўскай ЦРБ: Анатолій — вадзіцелем, Святлана — санітаркай у хірургічным аддзяленні. У той дзень у абаіх быў выхадны, і яны займаліся дамашнімі справамі. А іх хапае, бо трымаюць свіней, трусоў, курэй, пчол.

У доме жывуць 9 гадоў, і за гэты час сваімі рукамі непазнавальна змянілі яго як звонку, так і ўнутры. Адным словам, гаспадары!

А каваль рашыўся

На жаль, не ўсе, да каго мы са старэйшынам заходзілі, згаджаліся фатаграфавацца. Вось і дачка Альфрэды і Уладзіміра Жалейкаў была супраць таго, каб бацькі пазіравалі.

 

Але хіба Уладзімір Вітальевіч не мае ў сям’і важкага слова? Мае! Таму і пагутарыў з намі, і яго фотаздымак атрымаўся нядрэнны. Чалавек з настальгіяй успамінаў тыя гады, калі мясцовы саўгас быў у найбольшым росквіце, шкадаваў, што многае засталося ў мінулым. 17 гадоў ён адпрацаваў кавалём. Безумоўна, было цяжка, затое пайшоў на льготную пенсію. Даўно на пенсіі і яго жонка, якая працавала ў падсобным саўгасным цэху.

Сённяшнія іх клопаты — дом ды агарод.

Не сорамна за выпускнікоў

Выпускнікі інстытутаў Алена і Генадзій Ластоўскія прыехалі на працу ў Старадворскую васьмігадовую школу ў 1991-м. Абое — ураджэнцы Пастаўскага раёна. Да таго ж Алена вучылася па накіраванні саўгаса «Старадворскі». Саўгас і кватэру выдзеліў сям’і маладых педагогаў. А праз некаторы час ім прапанавалі дом. Дакладней, толькі фундамент і тры цагляныя сцяны.

Дом дабудавалі. З кожным годам гаспадары ўсё больш абуладкоўвалі яго, і зараз тут вельмі прыгожа.

 

— Нам падабаюцца Стары Двор, аднавяскоўцы, праца, — гаварыла Алена Іванаўна. — Шкада толькі, што дзяцей стала мала і ў 2018-м школу закрылі. Педкалектыў быў дружны (з 2005-га і да закрыцця школы яна была дырэктарам — аўт.). Мы давалі дзецям трывалыя веды, выхоўвалі іх годнымі грамадзянамі. Нам не сорамна ні за аднаго выпускніка. Кожны знайшоў сваё месца ў жыцці.

Зараз Алена Іванаўна — дырэктар Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі, а Генадзій Рышардавіч выкладае там. Іх дачка Мая жыве ў Італіі, замужам, мае дзвюх дачушак. Летась ажаніўся сын Андрэй, які працуе ў Мінску. Маладыя з задавальненнем наведваюцца да бацькоў.

Пад аховай Графа

Не падумайце, што гэта тытул. Не, мянушка сабакі, які вартуе дом Дзіяны Дзехцяронак і яе сына Аляксандра. Граф вялікі, прыгожы і зусім не пагрозлівы, бо знаходзіцца ў прасторным вальеры. Але ўражвае!

 

Зрэшты, не вартаўнік прыцягнуў маю ўвагу, а прыгожы дом, акуратны агародчык. Пашанцавала пазнаёміцца з гаспадарамі. Дзіяна Баляславаўна 21 год адпрацавала поварам у школьнай сталовай. Калі школу закрылі, уладкавалася санітаркай на мясцовы ФАП. Аляксандр — аператар харвестара ў Пастаўскім лясгасе. На прадпрыемства прыйшоў 9 гадоў назад, вярнуўшыся са службы ў дэсантных войсках. У лясгасе працуе і яго сястра Наталля.

 

— Я ўжо і ўнучку маю, — дзялілася Дзіяна. — Гэта дачушка Наташы. А Саша пакуль не жанаты.

Спартыўная загартоўка

Давайце завітаем да Пятра Мажэйкі, — прапанавала старэйшына.

З задавальненнем! Тым больш што з ім, былым настаўнікам, я даўно знаёмая.

— Чаму ж не папярэдзілі?! — здзівіўся і ўзрадаваўся Пётр Паўлавіч і пажартаваў: — Я не пры парадзе.

У Старым Двары ён з 1972 года. У раённым аддзеле адукацыі ўгаварылі папрацаваць тут, у школе, усяго тры месяцы. А застаўся на 30 гадоў. Пазней выкладаў фізкультуру ў Навасёлках, Варапаеве.

 

— У Старым Двары было шмат не толькі вучняў, але і саўгаснай моладзі. Таму, акрамя школы, я працаваў і ў саўгасе — інструктарам па спорце, — узгадваў Пётр Паўлавіч. — Спорт тады быў на вышыні. Нашы школьная і саўгасная футбольная і валейбольная каманды перамагалі ў раённых спаборніцтвах.

Спартыўная загартоўка дапамагае яму ў жыцці і сёння.

— Вельмі люблю плаваць, — гаварыў Пётр Мажэйка— Сёлетні сезон завяршыў у кастрычніку. А вось рыбаком не стаў, нягледзячы на тое, што жыву ля самага возера. У мяне іншае захапленне — пчалярства.

 

Суседкі

Жанчыны, якіх вы бачыце на здымку, жы­вуць у шасцікватэрным доме, які саўгас пабудаваў у 80-я гады. Будынак зусім не ўражвае. І не дзіва: ён прызначаўся пад цяпліцу, але з нейкай прычыны адміністрацыя саўгаса прыняла рашэнне абсталяваць пад жыллё.

6 кватэр засялілі работнікі гаспадаркі. Сёння ўсе яны пенсіянеры. Франя Палачаніна працавала на будоўлі, Вера Мілішкевіч — у жывёлагадоўлі,  Людміла Скрыпко — фельчарам. Ім ёсць што ўспомніць, пра што пагаварыць. Суседак аб’ядноўвае і агульны клопат пра добраўпарадкаванне. Ля дома заўсёды парадак, шмат кветак, дагледжаныя агароды.

 

Жанчыны шкадавалі, што я позна прыехала да іх — усё адцвіло. І запрашалі наведацца наступным летам. Да слова, на лета (калі дажывём) дамовіліся мы на сустрэчу і з яшчэ адной вялікай аматаркай кветак — Крысцінай Лешчык, у якой дом і двор падобныя на аранжарэю.

 

Очередная деревня на маршруте редакционного проек­та «Вёсачка» — Старый Двор

Фаіна Касаткіна

ист: https://www.postawy.by/2024/10/ocherednaja-derevnja-na-marshrute-redakcionnogo-proek-ta-vjosachka-staryj-dvor/





Все города России от А до Я

Загрузка...

Moscow.media

Читайте также

В тренде на этой неделе

Почти на день дольше: из-за остановки движения на Крымском мосту 18 поездов идут с задержкой

Несколько поездов «Таврия», которые следовали с опозданием после приостановки движения по Крымскому мосту в ночь с 17 на 18 мая, прибыли на конечные станции назначения

«Здесь на каждом углу — скрытая жемчужина»: режиссёр из ЮАР — о России

Цена у воды. Как близость к водоему меняет стоимость загородного дома


Загрузка...
Rss.plus
Rss.plus


Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.




Мурманск на Russian.city


News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей России (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 103news.com в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектами: "Love", News24, Ru24.pro, Russia24.pro и др.