Добавить новость
Апрель 2010
Май 2010
Июнь 2010
Июль 2010
Август 2010
Сентябрь 2010
Октябрь 2010
Ноябрь 2010
Декабрь 2010
Январь 2011
Февраль 2011
Март 2011
Апрель 2011
Май 2011
Июнь 2011
Июль 2011
Август 2011
Сентябрь 2011
Октябрь 2011
Ноябрь 2011
Декабрь 2011
Январь 2012 Февраль 2012
Март 2012
Апрель 2012
Май 2012
Июнь 2012
Июль 2012
Август 2012
Сентябрь 2012
Октябрь 2012
Ноябрь 2012
Декабрь 2012 Январь 2013 Февраль 2013
Март 2013
Апрель 2013
Май 2013
Июнь 2013 Июль 2013 Август 2013 Сентябрь 2013 Октябрь 2013
Ноябрь 2013
Декабрь 2013 Январь 2014 Февраль 2014 Март 2014 Апрель 2014 Май 2014 Июнь 2014 Июль 2014 Август 2014 Сентябрь 2014 Октябрь 2014 Ноябрь 2014 Декабрь 2014 Январь 2015 Февраль 2015 Март 2015 Апрель 2015 Май 2015 Июнь 2015 Июль 2015 Август 2015 Сентябрь 2015 Октябрь 2015 Ноябрь 2015 Декабрь 2015 Январь 2016 Февраль 2016 Март 2016 Апрель 2016 Май 2016 Июнь 2016 Июль 2016 Август 2016 Сентябрь 2016 Октябрь 2016 Ноябрь 2016 Декабрь 2016 Январь 2017 Февраль 2017 Март 2017 Апрель 2017 Май 2017 Июнь 2017 Июль 2017 Август 2017 Сентябрь 2017 Октябрь 2017 Ноябрь 2017 Декабрь 2017 Январь 2018 Февраль 2018 Март 2018 Апрель 2018
Май 2018
Июнь 2018 Июль 2018 Август 2018 Сентябрь 2018 Октябрь 2018 Ноябрь 2018 Декабрь 2018 Январь 2019 Февраль 2019 Март 2019 Апрель 2019 Май 2019 Июнь 2019 Июль 2019 Август 2019 Сентябрь 2019 Октябрь 2019 Ноябрь 2019 Декабрь 2019 Январь 2020 Февраль 2020 Март 2020 Апрель 2020 Май 2020 Июнь 2020 Июль 2020 Август 2020 Сентябрь 2020 Октябрь 2020 Ноябрь 2020 Декабрь 2020 Январь 2021 Февраль 2021 Март 2021 Апрель 2021 Май 2021 Июнь 2021 Июль 2021 Август 2021 Сентябрь 2021 Октябрь 2021 Ноябрь 2021 Декабрь 2021 Январь 2022 Февраль 2022 Март 2022 Апрель 2022 Май 2022 Июнь 2022 Июль 2022 Август 2022 Сентябрь 2022 Октябрь 2022 Ноябрь 2022 Декабрь 2022 Январь 2023 Февраль 2023 Март 2023 Апрель 2023 Май 2023 Июнь 2023 Июль 2023 Август 2023 Сентябрь 2023 Октябрь 2023 Ноябрь 2023 Декабрь 2023 Январь 2024 Февраль 2024 Март 2024 Апрель 2024 Май 2024 Июнь 2024 Июль 2024 Август 2024 Сентябрь 2024 Октябрь 2024 Ноябрь 2024 Декабрь 2024 Январь 2025 Февраль 2025 Март 2025 Апрель 2025 Май 2025 Июнь 2025 Июль 2025 Август 2025 Сентябрь 2025 Октябрь 2025 Ноябрь 2025 Декабрь 2025 Январь 2026 Февраль 2026 Март 2026 Апрель 2026 Май 2026
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Поиск города

Ничего не найдено

Муха над чарвівай катлетай

0 14
Усё выглядала вельмі аптымістычна шэсьць гадоў таму, калі мы з рэдакцыйным калегам Юрыем Дракахрустам хадзілі па Кангрэсавым цэнтры ў Празе, дзе адбываўся ўстаноўчы саміт Усходняга партнэрства. Надвор’е ў той дзень было сонечнае, і яно таксама настройвала на аптымізм.


7 траўня 2009 году, падпісаўшы дэклярацыю аб далучэньні да Ўсходняга партнэрства — як ні сьмешна гэта можа сёньня прагучаць — Беларусь нарэшце пачала ісьці ў Эўропу. У лукашэнкаўскую эпоху я ня бачу ніякай іншай даты, якая магла б сур’ёзна паспаборнічаць з гэтай за званьне «Пачатак паходу Беларусі ў Эўропу». Канешне, да таго часу Беларусь ужо была (або пабывала) у эўрапейскіх арганізацыях (прыкладам, АБСЭ, Рада Эўропы) — але толькі ў такіх, у якіх была і Расея. А ў траўні 2009-га Менск уступіў у нешта, куды не ўступіла Масква (і куды Маскву нават не запрашалі). Адчуваеце розьніцу?


Гэтую розьніцу ў 2009 годзе выразна адчула беларуская апазыцыя, якая перад устаноўчым самітам Усходняга партнэрства падняла крык, што, маўляў, Эўропа «здрадзіла» сваім ідэалам, убачыўшы партнэра ў «апошнім дыктатары Эўропы». Стварылася парадаксальная сытуацыя: пачаў ажыцьцяўляцца ці ня самы вядомы лёзунг антылукашэнкаўскай апазыцыі — «Беларусь у Эўропу!» — а яна, апазыцыя, пачала даваць задні ход. Некаторых, праўда, удалося абразуміць, і яны нават адмысловую заяву ў Празе падпісалі, у якой віталі ідэю Ўсходняга партнэрства і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму...


Як тады, так і цяпер застаецца загадкай, чым насамрэч (у практычным вымярэньні) зьяўляецца Ўсходняе партнэрства — чакальнай заляй для кандыдатаў на поўнае сяброўства ў Эўразьвязе ці ўсяго ветлівай формай адказу «не» для шасьці краінаў «цывілізацыйнага разлому» (як сказаў бы Сэмюэл Гантынгтан)? Мяркуючы па інтэрвію прэзыдэнта Эўрапейскай Рады Дональда Туска нашаму радыё, якое ён даў перад самітам Усходняга партнэрства ў Рызе, Брусэлю сёньня бліжэй да гэтага другога вызначэньня. Што тычыцца Ўкраіны, Грузіі і Малдовы — яны, несумненна, прытрымліваюцца першага...


А чым зьяўляецца Ўсходняе партнэрства для Беларусі?


Як па мне, прамарнаваным дашчэнту шасьцігадовым шанцам Беларусі ўзмацніць сваю палітычную суб’ектнасьць у Эўропе.


Я кажу тут не пра тое, што Беларусь павінна ў рамках гэтай праграмы падпісваць дэклярацыі з асуджэньнем расейскай зьнешняй палітыкі наагул і анэксіі Крыму ў прыватнасьці (Realpolitik ёсьць Realpolitik, і ніхто ў Брусэлі ўсур’ёз ня стане асуджаць Менск за адмову падпісацца пад такімі дэклярацыямі). Тым больш што цана такім дэклярацыям, калі па шчырасьці, ня большая, чым кошт паперы, на якой іх размнажаюць...


Я маю на ўвазе перш за ўсё кучу прамарнаваных Менскам нагодаў палепшыць агульную камунікацыю паміж Беларусьсю і Эўропай, як візавую, так і бязьвізавую, як палітычную, так і культурна-цывілізацыйную. Не выходзячы з палітычнага ценю сваёй усходняй суседкі, афіцыйны Менск усё ж мог бы выйсьці са свайго сьветапогляднага савецкага засьценку і хоць трохі адчуць сябе спадкаемцам эўрапейскасьці, калі не ў палітычных каштоўнасьцях, дык хоць бы ў паводзінах саміх палітыкаў...


Яшчэ адна згадка з траўня 2009... У Кангрэсавым цэнтры ў Празе падчас саміту Ўсходняга партнэрства мы зь Юрыем Дракахрустам ня толькі прысутнічалі пры значнай (для мяне — гістарычнай) палітычнай падзеі, але і наглядалі ды параўноўвалі два стылі палітычных паводзін. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, эўракамісар па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр, кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна — усе яны ахвотна кантактавалі з журналістамі і адказвалі на пытаньні, як перад самітам, так і пасьля яго, калі ўжо ніякіх прэс-канфэрэнцый і выхадаў да журналістаў не прадбачвалася. Мне ўдалося запісаць кароткія размовы зь неверагодна стомленымі Салянам і Фэрэра-Вальднэр ужо пасьля заканчэньня саміту, калі ўсе рыхтаваліся для агульнага здымку. Калі ж я падышоў да беларускай дэлегацыі (віцэ-прэм’ер У. Сямашка, міністар замежных справаў С. Мартынаў, амбасадар У. Сянько) і папрасіў кароткага камэнтару наконт таго, што для Беларусі значыць гэты саміт, пачуў усяго: «Нет, спасібо!». Гэта, канешне, дробязь, але з такіх якраз дробязяў і складаецца беларуская замежная палітыка ў Эўропе (бо большага ніхто не дазваляе — ні Масква, ні Брусэль, ні самі ведаеце хто ў Менску). Нават калі палітыку няма чаго сказаць альбо яму загадалі маўчаць і ён баіцца сказаць лішняе, ён усё ж не павінен адшываць журналіста вось так. Эўрапейцы так ня робяць ;)


Ды хай там, я тут пра іншае...


Беларуская замежная палітыка апошніх 20 гадоў сталася ня столькі ахвярай неспрыяльнага геапалітычнага раскладу для краіны, колькі закладніцай самаўпраўства аднаго чалавека, які як палітык аказаўся вельмі спрытным і ўвішным, але гэтыя ягоныя спрыт і ўвішнасьць насамрэч нагадваюць шчыраваньне мухі над вялізнай катлетай (калі ўжыць тут вядомы вобраз). Муха ўсё яшчэ ў змозе пажыўляцца гэтай катлетай, хоць мяса робіцца ўсё больш пратухлае і дзе-нідзе ў ім ужо заварушыліся чэрві...


Так вось і на гэтым эўрапейскім саміце ў Рызе. Мы пачуем бзык беларускай мухі, занепакоенай тым, каб, крый Божа, асвоеная ёю катлета не прапала. А на мэню іншых яна ўсяго паглядзіць здалёку, моўчкі каўтаючы сьлінку.




Все города России от А до Я

Загрузка...

Moscow.media

Читайте также

В тренде на этой неделе

Над Россией в ночь на 17 мая силы ПВО сбили 556 дронов, сообщило Минобороны

Средства ПВО в ночь на 16 мая уничтожили 138 дронов ВСУ над регионами России

Владимир Рогов: 556 БпЛА атаковали 15 регионов России и два моря

Почти каждый второй опрошенный россиянин хочет поехать один за границу

Новости Крыма



Глава Крыма Сергей Аксёнов

Частные объявления в Крыму



Загрузка...
Rss.plus
Rss.plus


Новости последнего часа со всей страны в непрерывном режиме 24/7 — здесь и сейчас с возможностью самостоятельной быстрой публикации интересных "живых" материалов из Вашего города и региона. Все новости, как они есть — честно, оперативно, без купюр.




Симферополь на Russian.city


News-Life — паблик новостей в календарном формате на основе технологичной новостной информационно-поисковой системы с элементами искусственного интеллекта, тематического отбора и возможностью мгновенной публикации авторского контента в режиме Free Public. News-Life — ваши новости сегодня и сейчас. Опубликовать свою новость в любом городе и регионе можно мгновенно — здесь.
© News-Life — оперативные новости с мест событий по всей России (ежеминутное обновление, авторский контент, мгновенная публикация) с архивом и поиском по городам и регионам при помощи современных инженерных решений и алгоритмов от NL, с использованием технологических элементов самообучающегося "искусственного интеллекта" при информационной ресурсной поддержке международной веб-группы 103news.com в партнёрстве с сайтом SportsWeek.org и проектами: "Love", News24, Ru24.pro, Russia24.pro и др.